Прэзентацыя новай кнігі Усевалада Сцебуракі „Сны дарог”
Адзін з самых адметных паэтаў сярэдняга пакалення Усевалад Сцебурака запрашае на прэзентацыю сваёй новай кнігі – паэтычнага зборніка «Сны дарог». Кніга выйшла напрыканцы мінулага года, але ўжо атрымала шмат станоўчых водгукаў ад чытачоў і літаратурных крытыкаў.
Кажа аўтар кнігі:
– Кніга невялікая. Я стараўся не рабіць папярэдніх памылак, я маю на ўвазе, не збіраць доўга і не ўпіхваць усё, што не варта рабіць. Тут толькі вершы, нічога больш, няма празаічных зацемак і няма нейкіх формаў, якія выбіваліся б з кантэксту. Яна плён працы апошніх гадоў.
Імпрэза адбудзецца 20 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Менску. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя