Прэзентацыя пасмяротнай кнігі Юрыя Гуменюка ў Беластоку
Напрыканцы мінулага году ў менскім выдавецтве “Галіяфы” выйшла пасмяротная кніга нарысаў і эсэ гарадзенскага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка “Краіна нязьдзейсьненых мараў”. Першая прэзентацыя адбылася ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ”. Другая адбудзецца ў Беластоку ў межах Беластоцкага кніжнага кірмашу, які заўтра пачынае сваю працу.
Кажа дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў:
– Мы вельмі спадзяемся, што прыйдуць калегі, сябры Юрыя Гуменюка, якія скажуць шчырыя словы пра паэта і журналіста. Вельмі спадяземся на нефармальную атмасферу, якая будзе панаваць на гэтай сустрэчы.
Прэзентацыя адбудзецца 25 красавіка ў зале „Green room” Падляшскай Оперы і Філармоніі.
Разам з кнігай Юрыя Гуменюка будзе прэзэнтавана таксама кніга Анатоля Трафімчыка „1939 год і Беларусь: забытая вайна”. Пачатак мерапрыемства а 17-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток