Прэзентацыя праўды пра Курапаты



На сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русінах адбылася выстава «Праўда пра Курапаты». Даследчык Курапат, гісторык і журналіст Марат Гаравы таксама прэзентаваў сваю кнігу “НКВД забіваў у Курапатах”.  Ён расказаў прысутным пра жудасныя факты забойства бязвінных людзей у Курапатах з 1932 па 1941 год НКВД.

Факты даследаваў асабіста, дапаўняючы адкрыццё пра Курапаты Зянонам Пазняком, кажа Марат Гаравы:

– Для таго, каб напісаць такую кнігу, спатрэбілася дваццаць гадоў працы. Яна маленькая, але ўся з фактуры. А каб факт знайсці, трэба яго вылучыць сярод іншых – раз, трэба яго праверыць – два, удакладніць – тры, увесці ланцуг іншых фактаў і зрабіць кнігу. Курапаты – гэта айсберг, гэта боль Беларусі вялікая, там сотні тысяч людзей, гэта лёсы.

Марат Гаравы падарыў свае кнігі прысутным з асабістым аўтографам. Выстава будзе дэманстравацца і ў іншых гарадах, а Марат Гаравы будзе распавядаць пра сваю кнігу і дарыць яе людзям. Праўду пра Курапаты, як і пра шматлікія іншыя месцы тэрору супраць беларусаў з боку савецка-фашысцкай улады, павінны ведаць усе сумленныя беларусы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя