Прэзентацыя рамана “Гасцініца “Бельгія” Ганны Севярынец



Першая прэзентацыя рамана “Гасцініца “Бельгія” Ганны Севярынец адбудзецца 9 лютага а 13 гадзіне. Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, пляцоўка “Пісьменнік і час”.

“Найперш гэта будзе раман пра каханне. Я пісала яго так, каб нават тым, хто пакуль нічога не ведае і не хоча ведаць пра час, у які адбываецца дзеянне, і пра герояў, якія жывуць і дыхаюць там, каб нават гэтым чытачам чытаць яго было цікава” – пішп Ганна пра свой новы раман.

Вы канешне чулі і пра першую кнігу Ганны, якая выйшла ў нашым выдавецтве, – “Дзень Святога Патрыка”. Яна не толькі разляцелася як “гарачыя піражкі” адразу пасля выхаду, але і ад другога выдання, можна лічыць, што нічога не засталося.

БелЭкспа, Менская кніжная выстава (Менск, праспект Пераможцаў, 14) Уваход вольны

budzma.by