Прэзентацыя рамана-хронікі «Саветы» у Гародні
Прэзентацыя Заходнебеларускага рамана-хронікі 1939 „Саветы” прайшла ў Гародні. У арт-галерэі „Крыга” аўтар рамана Янка Трацяк распавёў пра сваю літаратурную працу. Належным чынам ацанілі твор літаратуразнаўцы Аляксей Пяткевіч, Ала Петрушкевіч. «Раман — гэта справа цэлага жыцця аўтара: пісаў у міжчассе паміж выкладчыцкай, навуковая дзейнасцю ва Універсітэце імя Янкі Купалы», — кажа аўтар.
— Людзі нашы, дарэчы, заўсёды з гумарам сябравалі і мноства дасціпных людзей было і есць і гэтая дасціпнасць якраз і накіраваная на масавага чытача, бо чытач расслабляецца, яму робіцца смешна, як казала Ала Мікалаеўна: я чытала і смяялася. І гэта сказала жанчына, хоць там гумар не зусім жаночы. Мне здаецца, што гэта больш для мужчынскай аўдыторыі чытача, бо там ёсць і жорсткасць 1939 года — без яе ніяк.
Гарадзенскія чытачы ўсцешаны тым, што сярод літаратараў Гарадзеншчыны з’явіўся яшчэ адзін раманіст. Асабліва з тэмай, якую так спрабуюць замоўчваць „наступнікі Леніна-Сталіна” на высокіх пасадах. Кнігу можна набыць у выдавецтве „ЮрСаПрынт”, што па вуліцы Карла Маркса ў Гародні.
Цалкам рэпартаж з прэзентацыі слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
[Not a valid template]