Прэзэнтацыя сайту Гарадзенскіх успамінаў



Якой была Гародня ва ўспамінах гарадзенцаў?  Пра гэта даведаемся на адмысловым сайце, створаным валанцёркай з Польшчы Вольгай Галецкай, якая праз інтэрактыўную мапу, фота і відэа гарадзенцаў адраджае мінулае.  volha halecka

Базай для успамінаў былі сталыя гарадзенцы, якія наведваюць адмысловы курс Унівэрсітэту Залатога веку, дзе Вольга з’яўляецца кіраўніком:

 – Да мяне на заняткі на сустрэчы клубу прыходзілі разам недзе 10 чалавек, найбольш актыўныя былі 5-6 чалавек. Асноўная частка імпрэзы – прэзентацыя сайту, пасля інтэрактыўная частка – можна будзе пакінуць свой уласны ўспамін. Спадзяюся, што ўспаміны будуць дасылаць не толькі людзі старэйшага пакалення, але таксама і маладыя. Ёсць месца, каб пакінуць свой уласны успамін.

Прэзэнтацыя сайта Гарадзенскіх успамінаў пройдзе 16-га ліпеня ўвечары ў Цэнтры “Трэці Сэктар”. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя