Прэзентацыя „Слонімскіх настрояў”
У Слонімскай сярэдняй школе № 7 адбылася прэзентацыя зборніка вершаў беларускіх паэтаў “Слонімскія настроі”, якая нядаўна выйшла з друку ў менскім выдавецтве “Кнігазбор”. Кнігу прэзентаваў яе ўкладальнік – слонімскі літаратар Сяргей Чыгрын.
Па словах Сяргея Чыгрына, кніга “Слонімскія настроі”цалкам прысвечана слонімскай зямлі, яе гісторыі, помнікам, падзеям і вядома ж людзям. “Слонімшчыне пашанцавала. Пра яе заўсёды пісалі і пішуць беларускія паэты. Ёй прысвячаюць вершы, паэмы, балады, у творах адлюстроўваюць гісторыю слонімскай зямлі, апяваюць знакамітых слонімцаў, помнікі, падзеі. Прыйшоў час сабраць пад адну вокладку лепшае з напісанага. Так атрымалася гэта паэтычная кніга з назвай “Слонімскія настроі”. Кнігу пра Слонімшчыну склалі не толькі вершы паэтаў, якія жывуць на Слонімшчыне, але і творы аўтараў з іншых куткоў Беларусі, а таксама творы тых паэтаў, якіх ужо няма сярод нас”, – сказаў Сяргей Чыгрын.
Акрамя вершаў, прысвечаны Слонімшчыне, яе укладальнік напісаў да кожнага твора каментар, каб чытачы ведалі, пра каго і пра якую слонімскую мясціну апавядаецца ў паэтычных радках. У кнізе таксама змешчаны малюнкі слонімскага мастака Рыгора Жука.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара