Прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні» ў Беластоку
У суботу, 12 жніўня, праект «Tradycyja» запрашае на прэзентацыю спеўніка «Бяседныя песні» ў Беластоку.
Дата: 12 жніўня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: кавярня COFIX, ul. Sienkewicza, 4, Беласток.
Удзел бяруць этнамузыкі Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава.
Адмысловыя госці — аўтэнтычны гурт «Каляжанкі» з беларускага Палесся з абрадавымі і пазаабрадавымі, бяседнымі песнямі з вёскі Мачуль і яе ваколіц.
Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.
То прыходзьце слухаць, спяваць ды танчыць!
Уваход вольны.
Арганізатары