Прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні» ў Познані
16 гадоў таму
У пятніцу, 18 жніўня, праект «Tradycyja» прэзентуе ў Познані спеўнік «Бяседныя песні».
Дата: 18 жніўня. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: ul.Sienkewicza 8, Познань.
Удзел бярэ этнамузыка Сяржук Доўгушаў.
Адмысловыя госці — гурт «Каляжанкі» са Століншчыны.
Вас чакае сапраўднае сяброўскае свята з застоллем, супольнымі спевамі і танцамі.
Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.
Квіткі — 30 злотых (сюды ўваходзіць напоі і застолле).