Прэзентацыя творчасці Надзеі Артымовіч на цырымоніі ўганаравання прэміяй Арсенневай
У Менску адбылася вечарына ўганаравання прэміяй імя Наталлі Арсенневай.
У доўгім спісе прэміі было прынята на разгляд 27 кніжных прапаноў. У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 3 кнігі:
Уладзімір Арлоў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.
Надзея Артымовіч «Краявід з невідочнай памылкай». Выдавецтва «Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»», Беласток.
Марыя Мартысевіч «Сарматыя». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск.
Па прычыне нядобрага самаадчування цырымонію ўганаравання не змагла наведаць беларуская паэтка з Бельска-Падляшскага Надзея Артымовіч. Яе прадстаўляў на вечарыне выдавец кнігі, старшыня праграмнай рады тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” Яўген Вапа. Адмыслова для прэзентацыі паэткі Надзеі Артымовіч быў зроблены гэты відэаролік.
Беларускае Радыё Рацыя