Прэзентацыя вынікаў даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў»
Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў нацыянальнага апытання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў», якая адбудзецца ў праграме відэаканферэнцый Zoom.
Нацыянальнае апытанне праводзілася кампаніяй SATIO цягам красавіка-траўня на замову кампаніяў «Годна» і «Будзьма Беларусамі!».
Яно дае адказы на пытанні:
— На якія групы можна падзяліць беларусаў у стаўленні да нацыянальных каштоўнасцяў? — Якія сімвалы аб’ядноўваюць беларусаў? — Як беларусы ставяцца да пратэстаў і да грамадскага актывізму? — Каму беларусы больш скардзяцца, сваякам на кухні ці чыноўнікам? — Як беларусы ставяцца да інтэграцыі з усходнім суседам?
Даследаванне праводзілася у разгар COVID-19 і на пачатку прэзідэнцкай кампаніі, што наклала свой адбітак на адказы і ацэнку рэспандэнтаў.
Запрашаем паразважаць над атрыманымі вынікамі. Рэгістрацыя ўдзелу не патрэбна. Уваход па спасылцы.
Вынікі даследавання прэзентуюць эксперты камапаніі SATIO: — Філіп Біканаў — Алег Алампіеў
Спікеры кампаніі «Годна»: — Франак Вячорка — Вадзім Мажэйка
Спікеры кампаніі «Будзьма беларусамі!»: — Алена Макоўская — Ніна Шыдлоўская
Што: Прэзентацыя даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў» Дзе: Zoom Калі: 30 чэрвеня, 12:00