Прэзентацыя “Запісак афіцэра Чырвонай Арміі” па-беларуску
17 верасня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя аднаго з найбольш вядомых раманаў Сяргея Пясецкага „Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” (ад 17 верасня 1939 г.) у перакладзе на беларускую мову.
Жыццё Сяргея Пясецкага з Ляхавіч само па сабе авантурны раман: вайсковец, шпіён, кантрабандыст, бандыт, вязень і, нарэшце, пісьменнік – сапраўднае дзіця свайго часу. А былі яшчэ і размовы, бясконцыя байкі, гісторыі, якія знайшлі адлюстраванне ў яго творчасці.
Так, „Запіскі…” – гэта своеасаблівы зборнік показак пра чырвонаармейцаў, якія расказвалі па ўсёй Еўропе падчас Другой сусветнай вайны.
Злая, з’едлівая сатыра раскрывае антычалавечнасць таталітарнай сістэмы часоў Сталіна і Гітлера, і ўсё гэта на фоне знакавых падзей для гісторыі Беларусі – трагічных і лёсавызначальных.
У прэзентацыі кнігі прымуць удзел: перакладчык Алесь Астраўцоў, музыкі Кася Камоцкая, Алесь Камоцкі, Піт Паўлаў, рэжысёр тэатра Віталь Краўчанка і артыстка Моладзевага тэатра Лізавета Ільеўская.
Чакаем вас 17 верасня. Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваходны вольны.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Менск, вул. М. Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).