Прэзентацыя зборніка “Калядны стол. Некулінарная кніга”
16 снежня ў Пушкінскай бібліятэцы Менска адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Зараславы Камінскай “Калядны стол. Некулінарная кніга”.
Апавяданні, сабраныя ў кнізе, натхняюць на ўспаміны пра вашы асабістыя гісторыі. Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? З кім сядалі за святочны калядны стол?
Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, прыходзьце на прэзентацыю, узгадаем разам!
Таксама на прэзентацыі можна будзе:
– пачуць, як апавяданні з кнігі чытае Вольга Здзярская, актрыса тэатра імя М. Горкага;
– набыць кнігу па самым танным кошце і падпісаць яе ў аўтаркі;
– пакаштаваць тварожны пірог, які прыгатуе аўтарка.
Менская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна, вул. Гікалы, 4. 16 снежня, 18:30. Уваход вольны!
