Прэзентацыя зборніка народных песень, якія яднаюць беларусаў
13 кастрычніка а 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) адбудзецца прэзентацыя «Народнага спеўніка».
На прэзентацыі выступіць лідар гурта «Троіца» – Іван Кірчук, Сяржук Доўгушаў зладзіць «Спеўны сход», капэла «На Таку» натхніць на супольныя танцы з народным каларытам, а таксама будзе магчымасць пабачацца з любімымі тэатраламі, якіх у звыклым месцы, па некаторых прычынах, зараз сустрэць не атрымліваецца. Рыхтуйцеся спяваць, танчыць і натхняцца!
«Народны спеўнік» – гэта зборнік песень (словы, ноты і кароткія звесткі пра іх), якія беларусы спявалі разам у такі важны час – нараджэння і яднання нацыі. У ім сабраныя песні, якія беларускі народ складаў стагоддзямі, а зараз – гэтыя песні падрымліваюць беларускі народ. Супольныя спевы зараз асабліва папулярныя ў беларусаў, і гэты спеўнік будзе добрым дапаможнікам у гэтай справе.
Яго адметнасць – гэта фармат. Ён змяшчаецца ў кішэнь паліто/торбачкі, такім чынам, яго заўсёды можна мець пад рукой.
Падчас прэзентацыі адбудзецца канцэрт, на якім выступяць:
Лідар гурта «Троіца» – Іван Кірчук,
Гурт «Рада»,
Astroūna,
Патрыцыя Свіціна,
Ларыса Сімаковіч,
Ягор Джэйгала (флейта),
Капэла «На Таку».
А Сяржук Доўгушаў зладзіць «Спеўны сход», дзе ўсе разам заспяваюць песні са зборніка. Бонус-сюрпрыз – адмыслова запрошаныя госці, пра якіх удзельнікі даведаюцца ў дзень мерапрыемства. Спойлер: можна ўзяць з сабой кветкі.
Уваход вольны.
Супольны народны танец «Тры чарапахі» з капэлай «На Таку»:
Паводле прэс-рэлізу