Прэзентаваны пераклад „Новага Запавету” на заходне-палескую гаворку
Пераклад „Новага Запавету” на заходне-палескую мову вёскі Сіманавічы, зроблены мовазнаўцам Фёдарам Клімчуком, прэзентавалі ў сталічнай Галерэі TUT.BY.
Гаворыць калега перакладчыка Мікалай Антропаў:
– Калісьці, на 80-годдзе Фёдара Данілавіча, я сказаў, што ўпершыню евангелісты загаварылі на заходне-палескай гаворцы. Сёння якраз тры месяцы, як Фёдара Данілавіча з намі няма. Усцешыўся б Фёдар Данілавіч, убачыўшы столькі зацікаўленых людзей. Так, можа, і бачыць. Я то веру, што бачыць.
Папулярызатар палескіх гаворак, найлепшы знаўца мовы і традыцыйнай культуры Заходняга Палесся Фёдар Клімчук пайшоў з жыцця за тры месяцы да таго, як пабачыў свет ягоны пераклад Святога Пісання.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск