Прэзідэнт Польшчы пабываў у Слоніме і Жыровічах



Вялікай падзеяй для жыхароў Слонімскага павета і вайскоўцаў 79 пяхотняга палка імя Льва Сапегі і 80 пяхотнага палка наваградскіх стралкоў, якія дыслацыраваліся ў Слоніме, быў візіт прэзідэнта Польшчы Ігнацы Масціцкага (1867-1946) 18 верасня 1929 года ў Слонім.

На фота: Вайсковы хор жаўнераў 79 пяхотняга палка імя Льва Сапегі, які вітаў прэзідэнта Польшчы.

Надоўга запомнілася гэта незабыўнае ўражанне для жыхароў Слонімшчыны і вядома ж вайскоўцаў двух гэтых палкоў. Бо з часу падзелу Рэчы Паспалітай, пасля ста з лішнім гадоў, упершыню кіраўнік тагачаснай дзяржавы наведаў Слонім і Жыровічы. Некалі даволі часта каралі гасцявалі на Слонімскай зямлі, паломнічалі да цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці, які да сённяшніх дзён захоўваецца ў Жыровіцкім манастыры, а гэта каля 10 кіламетраў ад Слоніма, якраз па дарозе на Жыровічы, дзе знаходзяцца вайсковыя казармы. Нават кароль Ян ІІІ Сабескі паломнічаў у Жыровічы з просьбай аб перамозе пад Венай. Амаль кожны манарх з дынастыі Ягелонаў пабываў у Жыровічах.

Падчас свайго візіту прэзідэнт Ігнацы Масціцкі адкрыў у Слоніме рэгіянальны музей, які сабраў жыхар мясцовай вёскі Орлавічы палкоўнік рускай арміі, краязнаявец Язэп Стаброўскі (1970-1968). Напачатку верасня 1929 года ўсе свае калекцыі ён перадаў Слоніму. Яны і ляглі ў аснову краязнаўчага музея, які існуе да сённяшніх дзён. Захоўваецца ў музеі і акт заснавання музея з подпісам Ігнацы Масціцкага.

Апрача таго прэзідэнт Польшчы на вуліцы 3 Мая ў Слоніме заклаў краевугольны камень пад будову тагачаснай школы практыкаванняў, школы, якая была забяспечана добрымі педагагічнымі кадрамі і ў якой праходзілі практыку вучні настаўніцкіх семінарый. А потым прэзідэнт Масціцкі пабываў у Жыровічах.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя