«Простыя рэчы» Рыгора Сітніцы ў Віцебску



Мастацкае жыццё ў Віцебску не перапыняецца нават у самую моцную спёку. Тут у цэнтры сучаснага мастацтва працуе выстава вядомага графіка, старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы. Выстава мае назву «Простыя рэчы». Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі саюза мастакоў Святлана Баранкоўская адзначыла, што працы Сітніцы многіх віцебскіх аматараў выяўленчага мастацтва сапраўды здзівілі:

Гэта файная графіка, якая была адзначана ўсімі. Сучаснае мысленне тут пераўвасоблена ў гіперрэалістычнае, у нацыянальныя сімвалічныя прадметы. І ўсё гэта зроблена каляровымі алоўкамі.

Асаблівасцю стылю Сітніцы з’яўляецца амаль фатаграфічная дакладнасць малюнка. Некаторыя карціны, якія выкананы алоўкам, можна нават зблытаць з фатаграфіяй. Выстава будзе працаваць да 23-га жніўня.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя