«Простыя словы» пра Міхала Анемпадыстава



Міхал Анемпадыстаў – чалавек, які задаў сучаснай Беларусі свой стыль «Простых словаў» і такіх жа рэчаў.

Пра паспяховае завяршэнне беларуска-польскага праекта па выданні кнігі «Простыя словы» пра Міхала Анемпадыстава, распавяла каардынатарка збору сродкаў Аляксандра Дварэцкая:

– Кніга на польскай, беларускай, рускай мовах, на якіх размаўляюць аўтары. Пераклад на польскую Іяланта Кільян, Святлана Курс, Цэзарый Галіньскі, Агнешка Смулчынска, Мікалай Ваўранюк, Аліна Ваўранюк. Асноўная каманда, якая гэта ўсё прыдумала і якая гэта робіць, гэта блізкая сяброўка Міхала Анемпадыстава, куратарка польска-беларускіх праектаў Іяланта Кільян.

Прэзентацыя кнігі «Простыя словы» пра Міхала Анемпадыстава, яго жыццё і творчасць, плануецца ўвосень 2020 года, падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova. 

Беларускае Радыё Рацыя