Пружанская пісьменніца піша кнігі пра вялікіх беларускіх жанчын
У Берасцейскім выдавецтве “Альтэрнатыва” чакаюць выхаду ў свет чарговыя дзве кнігі пружанскай паэткі і даследчыцы Ніны Дыдышкі “На крылах кахання” і “Раса восені”. Адна з іх пра каханых жанчын вялікіх людзей Беларусі. У другую ўваходзіць сотня вершаў паэткі і кароткія аповеды пра жыццёвыя сітуацыі, у тым ліку з вандровак па еўрапейскіх краінах.
– Я пішу пра жанчын – вялікіх людзей. Пра музаў. І пружанскіх, і Якуба Коласа, і Янкі Купалы, і Тадэвуша Касцюшкі, я пазнаходзіла ўсіх яго жанчын. Зараз пішу пра дзейнасць і жанчын, якія ішлі побач са Станіславам Жукоўскім, з нашым мастаком.
Для выпуску кніг патрэбны грошы. Паэтка спадзяецца на спонсарскую дапамогу і на свае сродкі. Да гэтага ў паэткі выйшла кніга прозы і паэзіі „Нітка караляў”. Творы Дыдышкі друкаваліся ў тыднёвіку „ЛіМ”, абласных і раённых газетах, якая на Пружаншчыне выходзяць на беларускай мове.
Беларускае Радыё Рацыя