Пружанскі дзіцячы калектыў заняў першае месца на фестывалі ў Сазопалі



111Першае месца на Міжнародным дзіцячым фестывалі “Сазопальская панарама” заваявалі навучэнцы Пружанскай школы мастацтваў. Фестываль прайшоў напрыканцы чэрвеня ў балгарскім горадзе Сазопаль. Міжнародны конкурс дзясяты раз сабраў удзельнікаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Пружанскія школьнікі сталі першымі ў намінацыі “народныя танцы”.

Паведамляе наш карэспандэнт Ярына Троіцкая.

–  Да ўдзелу ў прэстыжным конкурсе вучні падышлі сур’ёзна. Нягледзячы на тое, што іх нумар уяўляў жартоўную польку, яны моцна хваляваліся. І, як аказалася, дарэмна. Такога цёплага прыёму пружанскія танцоры не адчувалі даўно. Гледачам спадабаліся не толькі танцавальныя пастаноўкі, але і касцюмы пружанцаў. Дзеці ж атрымалі незабыўныя ўражанні як ад самога фестывалю, так і ад вандроўкі за мяжу.

 Беларускае Радыё Рацыя

Фота soglasie.com