“Прыдуманы горад” ад Аляксандра Саенкі
У гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адбылося адкрыццё фотавыставы “Прыдуманы горад” ад Аляксандара Саенкі.
Пра асаблівасці выставы распавядае аўтар:
– Гэтая выстава называецца “Прыдуманы горад”. Для мяне гэта вельмі важная асабістая выстава. Раней я падымаў сацыяльныя праблемы, а тут я перайшоў фактычна на мабільную фатаграфію. Тут я змог паказаць асабістыя праблемы праз свет і цень.
Па словах фотамайстра Аляксея Смаленскага, для падрыхтоўкі выставы спатрэбілася дадатковая апрацоўка здымкаў:
– Справа ў тым, што Аляксандр выдатны майстар мастацкай фатаграфіі, але не такі моцны ў рэтушы і апрацоўцы. Я не ўмешваўся ў сюжэты, я проста ліквідаваў тэхнічныя праблемы, якія былі на некаторых здымках.
Паглядзець унікальныя здымкі Аляксандра Саенкі ў Гародні магчыма да 3 ліпеня 2019 года.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня