“Прыгажосць выратуе свет”
Пад такой назвай адкрылася новая выстава ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. На ёй – дыпломныя працы выпускнікоў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта. Яны паказваюць асноўным наведнікам выставы (дзецям), што такое дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, жывапіс і графіка, каб заахвоціць выбіраць мастацкія накірункі адукацыі. Кажа Святлана Скавырка з Дома рамёстваў:
– Каб прыцягнуць як мага больш маладога пакалення паступаць на мастацка-графічны факультэт. Ды і сапраўды – прыгажосць выратуе свет. Гэта ўсё цудоўнае, прыгожае.
На выставе можна пабачыць керамічныя і скураныя вырабы, батык, працы з саломкі, алейныя карціны ды іншыя прадметы мастацтва. І нават глыбоцкі старадаўні касцюм, які быў галоўнай тэмай дыпломнай работы студэнткі-глыбачанкі.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтаркі