„Прымакі” наведалі Віцебскую вобласць Беларусі
Вядомы ансамбль з Беласточчыны даў канцэрт у мястэчку Навасёлкі, што на Пастаўшчыне. Каб паслухаць канцэрт гэтага гурта, у Навасёлкі з’ехаліся і жыхары суседніх раёнаў – Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага і Докшыцкага, былі нават і госці з Расеі.
[Not a valid template]
Па словах кіраўніка гурта Юркі Астапчука, свой рэпертуар яны збіраюць па ўсім свеце і раюцца з народам наконт сваіх песень. Да таго ж яны ніколі не спяваюць пад фанаграму, толькі ўжывую.
– Заўсёды спяваем ужывую, таму рэпетыцыі робім перад выступам, таму рыхтуем мікрафоны, каб для людзей усё было ясна. Часам пытаюцца: «Як яны так спяваюць без фанаграмы?» Не вераць, але хай прыходзяць да нас да калектыву – павераць!
Як кажа Юрка Астапчук, у Беларусі яны сябе пачуваюць, як у роднай хаце. А з Паставамі звязаны яго лёс. Ён некалькі год таму зрабіў у гэтым мястэчку прапанову сваёй каханай Багуславе, купіўшы там ёй у падарунак залаты ключык „ад свайго сэрца”
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя