“Прысвячэнне малой Радзіме” Юрыя Несцярука



Выставу графічных і жывапісных твораў Юрыя Несцярука “Прысвячэнне малой Радзіме” адкрылі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Кажа аўтар выставы:

– Зараз неяк я сябе адчуў прыблізна ў такім становішчы, калі, напрыклад, у чалавека вяселле, то прыблізна так адчувае сябе жаніх. Вось, ёсць нявеста, ёсць жаніх. Выстава як нявеста. Такі ўрачысты момант. А як там далей жыццё павернецца – жыццё і пакажа. Тое ж самае, я думаю, і з выставай. Паглядзім, што будзе з гэтай на гэты раз, але ў папярэдніх выпадках мне шанцавала.

Юрый Несцярук у сваёй выставе родных краявідаў пераасэнсаваў, асучасніў творчыя падыходы і тэмы твораў такіх знакавых для Беларусі мастакоў, як Напалеон Орда і Язэп Драздовіч.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск