Прыз „Залаты „Лістападзік” атрымала карціна „Падарожжа Фані”



Прыз „Залаты „Лістападзік” за лепшы фільм атрымала карціна „Падарожжа Фані” рэжысёра Лолы Дуаён (Францыя).

Узнагароды „За лепшую дзіцячую ролю” конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі „Лістападзік” удастоены Сарэх Нур Мусаві, іранскі фільм „Подых жыцця”. Рэжысёр карціны Наргес Абіяр адзначаны спецыяльным прызам журы „За лепшую рэжысуру”.

Уладальнікам прыза „За лепшую работу дарослага акцёра ў дзіцячым фільме” стаў Эктар Гарсія ў фільме „Крокі героя” (рэжысёр Энры Рынкон, Калумбія).

Стужка „Цім Талер, або Прададзены смех” рэжысёра Андрэаса Дрэзена (Германія) выбрана публікай, яна ўдастоена прыза сімпатый гледачоў.

Дзесяць стужак з Ірана, Францыі, Германіі, Калумбіі і іншых краін уключала праграма дзіцячага конкурсу, які прайшоў з 4 па 7 лістапада.

XXIV Менскі міжнародны кінафестываль „Лістапад” праводзіцца з 3 па 10 лістапада пад слоганам „Ісціна, любоў і прыгажосць”. Дырэкцыя кінападзеі года – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў „АРТ Карпарэйшн”. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, Менскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі „Беларусьфільм”, Беларускага саюза кінематаграфістаў.

belta.by