“Прызба-фэст”: другі дзень



На мінулыя выходныя творчыя людзі мігравалі з Берасця ў Пружанскі раён. У вёсках Залессе і Вялікае Сяло быў арганізаваны фестываль альтэрнатыўнага мастацтва “Прызба-фэст”. Цягам трох дзён гараджане насалоджваліся чыстым пушчанскім паветрам, а таксама мелі шчыльную культурную праграму: канцэрты, спектаклі і кінапаказы, лекцыі па сучасным мастацтве ды майстар-класы па ўсім запар. Арганізатарамі незвычайнага мерапрыемства з’яўляюцца аграсядзіба “Залессе” і тэатр “Крылы халопа”. Дарэчы, на “Прызбе-фэсце” адбыўся першы ў Беларусі паказ спектакля “Чарнобыль” тэатра “Крылы халопа”. Спектакль не толькі нагадвае пра мінулую трагедыю, але і падымае пытанне пра патрэбнасць атамнай станцыі на тэрыторыі Беларусі. Берасцейская прэм’ера спектакля мусіла адбыцца яшчэ ў пачатку года, але сарвалася па надуманай уладамі прычыне аварыйнасці глядацкай залы.

Прапануем фотарэпартаж з другога фэставага дня.

[Not a valid template]

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі