Прызначаны новы гендырэктар Вялікага тэатра Беларусі



У Вялікага тэатра Беларусі новы гендырэктар. На гэтую пасаду прызначана Кацярына Дулава. Калектыву яе прадставіў сёння міністр культуры Анатоль Маркевіч. Раней Дулава была рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (больш за 10 гадоў, а прапрацавала там больш за 30), яна — навуковец, прафесар, доктар мастацтвазнаўства.

Варта адзначыць, што Кацярына Дулава — удзельніца Канстытуцыйнай камісіі, з якой рэгулярна засядае Аляксандр Лукашэнка. Яна была чальцом Савета Рэспублікі.

Былы БРСМавец Вячаслаў Гарбузаў кіраваў Вялікім тэатрам Беларусі з траўня мінулага года. Відаць, яго дзейнасцю кіраўніцтва засталося незадаволенае.

Фота: БелТА