Пуд мёду – лепшаму літаратару



У Берасці хоць са спазненнем, але адбылося ўрачыстае ўручэнне “Мядовай літаратурнай прэміі” за 2015 год.

946F2958-A93C-4270-A274-E9672FFE2B9E_w640_s

Пуд мёду ў якасці падарунка ад паэта-пчаляра Міколы Папекі, які заснаваў яе яшчэ ў 2001 годзе, дастаўся літаратару з Пінска. Падрабязней кажа заснавальнік прэміі Мікола Папека:

– Лаўрэатам стаў Павел Ляхновіч – жыхар Пінска, празаік. Ён уганараваны за добрую, вельмі якасную прозу.

Павел Ляхновіч:

– Вельмі прыемна і нечакана, што калегі так высока ацанілі маю працу.

529A8ECD-2432-4674-BA8B-0570BDEF68E4_w640_s

“Мядовая літаратурная прэмія” ўручаецца штогод абраным літаратарам Берасцейшчыны як за асобны твор, так і за іх шэраг. Падрымку ў якасці супольнага заснавальніка прэміі аказвае Саюз беларускіх пісьменнікаў. Напачатку ўручэнне прэміі адбывалася ў Пружанах, аднак у апошнія гады пераважна адбываюцца «выязныя імпрэзы», калі ўзнагароджанне адбываецца ў родных мясцінах лаўрэатаў. Па-словах арганізатараў, у суседніх краінах падобных аналагаў не існуе.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота svaboda.org