Пурызм на курсах “Мова Нанова Гародня”



Як мянялася беларуская мова, чым адрозніваецца мова 20-х гадоў ХХ стагоддя ад сучаснай – гэта толькі невялікая частка лекцыі дацэнта БДУ Сяргея Запрудскага на моўных курсах “Мова Нанова Гародня”.

p5

Сустрэча была прысвечана “пурызму”, а таксама тэме таго, як змагаюцца за чысціню мовы ў розных краінах свету:

– Пурызм – гэта імкненне зрабіць мову чыстай, пазбаўленай розных прымясяў, як след прымясяў з чужой мовы. Ну, напрыклад, калі гаворка ідзе пра беларускую мову – гэта можа быць уплыў расейскай мовы, польскай мовы, украінскай мовы, ангельскай мовы, нямецкай мовы. У беларускай мове павінна быць усё беларускае. З другога боку больш шырока пурызм можна разумець, як жаданне мець вельмі правільную, вельмі нарматыўную мову.

Напрыканцы сустрэчы гарадзенцы на практыцы паспрабавалі перакласці некалькі сказаў з запазычанымі словамі на мову пурыста. Для самых цікаўных было прапанавана скласці слоўнік пурыста – беларуса, які б нагадваў Расейска-Крыўскі слоўнік Ластоўскага.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня