„Пушкін з намі” вось ужо 50 год



Вядомы беларускі мастак і грамадскі дзеяч Алесь Пушкін адзначае сваё 50-годдзе ў родным мястэчку Бобр Крупскага раёна. Каля дома накрытыя сталы, і цэлы дзень юбіляр прымае гасцей і віншаванні.

– Тут на падворку вісіць на хаце плакат “Пушкін з намі!”. Хто прыедзе – усіх мы вітаем. Я ж народны мастак. Віншуюць. На падворку вісяць карціны, а таксама па ўсёй хаце… Саша Васільева, заходзь, у мяне сёння 50 год, будзем віншаваць. Вось зайшла вучаніца маёй жонкі Яніны Аляксандраўны Саша Васільева, дзевяцікласніца. Усіх мы вітаем.

Але найлепшы падарунак мастак атрымаў ад дачкі Ганны, якая напярэдадні юбілею нарадзіла для бацькі ўнука. Увогуле ў Алеся Пушкіна чацвёра дзяцей – тры дачкі і сын, а цяпер ёсць і ўнук. Нашае радыё далучаецца да ўсіх віншаванняў і жадае мастаку творчага плёну і сямейнага шчасця.

Pushkin_50

Pushkin_2

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Алеся Пушкіна.