„Пяць Ч”



Кіраўнік суполкі “Вежа міру” Міхась Бараноўскі запрашае правесці пяць чэрвеньскіх чацвяргоў у кампаніі цікавых людзей у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Менску. Чарговая імпрэза адбудзецца заўтра з удзелам паэткі Таццяны Нядбай, барда Наталлі Нікіцінай, філолага Таццяны Светашовай, вандроўнага тэатрыка „Гістрыён” і акустычнага праекта #Volha на чале з Вольгай Акуліч.

– Гэта такая літаратурна-паэтычная вечарына, на якой я буду прадстаўляць працяг праекта #Volha ў фармаце акустычнага трыо. Некаторыя песні будуць з альбома “Далоні” – гэта тое, што я з гуртам “Верасень” не грала.

Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне. Літаратурны музей Максіма Багдановіча знаходзіцца па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 7а.

LMMB_Ch

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота lit-bel.org