Пяць гадоў „Беларуская крыніца” гучыць у эфіры Малдовы
Вось ужо пяць гадоў „Беларуская крыніца” гучыць у эфіры Малдовы. 3 ліпеня выйшла 60-ая радыёперадача на хвалях Малдаўскага Нацыянальнага радыё. „І што характэрна, гэта адзіная радыёперадача на беларускай мове, якая выходзіць за межамі Беларусі на ўзроўні Нацыянальнага радыё іншай краіны, не Беларусі! Ва ўсім свеце няма ёй аналагаў, якраз падаць заяўку ў Кнігу рэкордаў”, – адзначае рэдактар перадачы «Беларуская Крыніца» малдаўскі журналіст, старшыня Савета рэспубліканскага Таварыства дружбы «Малдова-Беларусь» Генадзь Зяньковіч.
Творчая група ганарыцца тым, што беларусы Малдовы не забыліся сваю родную мову. „Не ўсе, далёка не ўсе, яе ведаюць нават у Беларусі. А мы вось ведаем . І не забываемся! Дзякуй усім, хто прыкладвае сілы, уменні, вопыт да падрыхтоўкі гэтай перадачы”, – дадае Генадзь Зяньковіч.
Будзем спадзявацца, што „Беларуская крыніца” як чыстая, прахалодная крыніца будзе і далей нас радаваць тым, што яна рэгулярна будзе гучаць у эфіры.
Да ўвагі слухачоў „Радыё Рацыя” выпуск „Беларускай крыніцы” за 5 чэрвеня 2019 года:
Беларускае Радыё Рацы