Пяць гадоў таму пайшоў з жыцця Анатоль Шушко



Пяць гадоў таму, 8 лістапада 2018 года ў Пінску, заўчасна ня стала аднаго з самабытных і плённых беларускіх літаратараў Анатоля Шушко.

Ягоная актыўнасць на паэтычнай ніве стала асабліва заўважнай пасля ўдзелу ў 1981 годзе ў рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Доме творчасці, дзе між іншых былі Анатоль Сыс, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Васіль Сахарчук. Пры жыцці Шушко выдаў два зборнікі лірыкі, а пасля яго смерці сябры ўжо ўклалі тры кнігі вершаў.

Сяброўка, аднакурсніца паэта ўзгадвае, што напісана было б яшчэ болей пры адной умове:

-Да яго ліплі і віслі тыя графаманы, якія б хацелі друкавцца, але не дацягвалі да гэтага. І Толя сядзеў, перарабляў ім вершы, перапісваў. Яны друкаваліся, уздымалі свой паэтычны аўтарытэт. Калі адмінусаваць тое, што ён для іх зрабіў, колькі цудоўных вершаў ён напісаў ад свайго імя. Але гэта быў Толя – такая шырокая душа, такая натура і такі праўдзівы паляшук з Пінскага раёну, з вёскі Сташаны.

Анатоль Шушко намагаўся браць актыўны ўдзел у грамадска-культурніцкім жыцці краіны. Акрамя таго не аднойчы бываў госцем на беларускіх літаратурных фестывалях, што традыцыйна ладзяцца на Падляшшы.   

Беларускае Радыё Рацыя