Пяць гарадзенскіх фатографаў паказалі “Шум вуліц”
Выстава пад назвай “Шум вуліц” сабрала лепшыя працы Іллі Гялея, Аляксандра Саенкі, Яўгена Кандратовіча, Аляксея Бібікава і Віталя Дзярнейкі.
Фатографы паказалі ў невялічкай зале гарадзенскай “Крыгі” свой погляд на горад, яго адметнасці і спецыфіку. Жыццё гораду, подых вуліц і твары гараджан, гэта маленькая частка таго, што можна ўбачыць на здымках.
Пра выставу распавядае адзін з самых знакамітых гарадзенскіх фатографаў Аляксандр Саенка:
– Наш сумесны праект цікавы тым, што можна паглядзець вуліцы не толькі Гародні, але і Санкт-Пецярбургу, Вільні, Шчучына. Паказана жыццё гараджан, дзесьці падгледжанае, падлоўленае пад цікавым ракурсам і вуглом.
Выставу “Шум вуліц” можна будзе ўбачыць у гарадзенскай “Крызе” цягу бліжэйшых некалькі тыдняў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня