Пяць кніжак прозы маладых літаратараў прэзентавалі ў Менску
Адразу пяць кніжак прозы маладых літаратараў прэзентавалі ў менскім музеі Максіма Багдановіча. Распавядае старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
— Я не ведаю, ці бывалі такія вечарыны ў Беларусі, у Менску, бо мы прэзентавалі адразу 5 кніжак маладых празаікаў, выпускнікоў нашай школы, якія займаліся ў нас другі год і гэты другі год быў прысвечаны якраз напісанню кніг. З імі разам працавалі выкладчыкі. Напачатку сама ідэя другога курса і напісання кніг успрымалася крыху трывожна, бо гэта не простая справа напісаць кнігу, і кнігі не пішуцца пад заказ за нейкі пэўны тэрмін.
Прэзентаваныя на вечарыне кнігі выпускнікоў Школы маладых пісьменнікаў пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў выйшлі невялікім накладам і ўжо амаль цалкам разышліся па бібліятэках і кнігарнях.
Поўны матэрыял слухайце з далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
