Пётр Янушкевіч здзівіў гарадзенцаў вобразамі сярднявечча



Персанальная выстава майстра пэндзля Пятра Янушкевіча адкрылася ў гарадзенскай галерэі “У майстра”.

IMG_3768 1

Самая старая прыватная галеря гораду паказвае ў сваіх сценах больш за 20 розных твораў мастака. Паказаныя як новыя, так і старыя творы, на якіх кожны аматар мастацтва можа ўбачыць нешта сваё. Пра працы майстра распавядае мастацтвазнаўца Ала Матук:  

– Гэта новыя вобразы, новая знакавая сістэма, шыкоўная архітэктура, ўспалымёная готыка. Гэтыя працы не дэкаратыўныя і яны нясуць вялікае сэнсавае значэнне. Працы ў стылі старых майстроў школы готыкі.

Пётр Янушкевіч, як непублічны майстра, адмовіўся ад размовы з журналістрамі, аднак яго працы экспануюцца на вялікай колькасці міжнародных выставаў і могуць стаць упрыгожваннем любой мастацкай галерэі ці прыватнай калекцыі збіральнікаў сучаснага мастацтва.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня