Рада БНР (1970-1982): Падзеі і дакументы
Кніга “Рада БНР (1970-1982): Падзеі і дакументы” (23-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903-1988). Яна з’яўляецца храналагічным і зместавым працягам папярэднаяга выдання “Рада БНР (1947-1970): Падзеі. Дакументы. Асобы” (Мінск, 2013).
У кнізе прадстаўленыя пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970-х — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя напрамкі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.
Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Рада БНР (1970-1982): Падзеі і дакументы. Менск: Кнігазбор, 2014. – 309 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 23)
