«Радасць слова» – кірмаш рэлігійнай кнігі ў Глыбокім



„Радасць слова” – праваслаўная кніжная выстава-кірмаш пад такой назвай адкрылася ў Глыбокім. На ёй можна набыць духоўна-маральную літаратуру, аўдыё і відэапрадукцыю, рэчы царкоўнага ўжытку.

Пад час мерапрыемства адбыўся хрэсны ход ад Царквы Раства Багародзіцы і малебен на плошчы горада.

Па словах прадстаўніцы выдавецтва Беларускага Экзархата Ірыны Тарасевіч, у гэтым годзе на выставе прадстаўлены вельмі шырокі асартымент літаратуры, ёсць кнігі на беларускай мове.

 – У нас даўно не было такога шырокага асартыменту, для дзяцей таксама вельмі вялікі выбар.

[Not a valid template]

Арганізатары выставы таксама прывезлі ў Глыбокае і дзве іконы – дзіцятка Гаўрыіла Беластоцкага з часціцай мошчаў і пакутнікаў-немаўлят Віфлеемскіх, якім можна будзе пакланіцца ў царкве Раства Багародзіцы.

Тацяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя