«Радзімай зачараваны. Малая радзіма ў творчасці Канстанціна Качана»
У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка пачала працу персанальная выстава Канстанціна Качана «Радзімай зачараваны. Малая радзіма ў творчасці Канстанціна Качана».
Выстава з’яўляецца працягам праекта, прысвечанага Году малой радзімы і накіраванага на папулярызацыю гістарычнай і культурнай спадчыны рэгіёнаў Беларусі.
У экспазіцыі выставы прадстаўлены 62 работы мастака, у якіх ён апявае гістарычны дух гарадскіх вуліц, цішыню беларускай вёскі, першародную прыгажосць і прастату роднай прыроды.
К. І. Качан – удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў, уладальнік прыватнай карціннай галерэі ў Наваградку, а яго працы знаходзяцца ў зборах музеяў Беларусі, Расеі, а таксама ў прыватных калекцыях многіх краін свету.
«Я заўсёды хацеў і хачу не проста маляваць, а перадаваць праз фарбы на палатне свой светапогляд, неяк уплываць на людзей, падказваць ім спрадвечны сэнс, які тоіць прырода,» – гэтыя словы аўтара як найлепш гавораць пра яго творчасць.