“Радзюкоўскія сустрэчы” на Шаркоўшчыне
“Радзюкоўскія сустрэчы” – творчая вечарына з удзелам фальклорных калектываў і літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” адбылася на Шаркоўшчыне. Ініцыятарам яе правядзення ў Радзюкоўскім Доме культуры стала мясцовая паэтка і краязнаўца Людміла Ардынская. Цікавіцца фальклорам і пісаць вершы яна пачала ў юнацтве:
— Да мяне маленькай крынічкай стала прабівацца вось гэтая паэзія і ўсё больш бурліцца. Гэта не маленькая ступень у маёй творчасці і, калі мне Бог дасць натхненне, я буду прадаўжаць. Як у маім вершы ёсць: «Песню продкаў буду прадаўжаць». Я цаню і шаную, і люблю, і ганаруся сваёй роднай мовай.
У “Радзюкоўскіх сустрэчах” прымалі ўдзел творчыя калектывы “Купалінка”, “Груца”, “Душэўная ўтульнасць” з Шаркоўшчыны і дзіцячы калектыў радзюкоўскай школы. Таксама на імпрэзу завіталі мясцовыя паэты.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
