“Ракаўскі фэст-2017”



10 верасня ў Ракаве, недалёка ад Менска, другі раз пройдзе фестываль культур “Ракаўскі фэст”.

У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і габрэйскай культур, выступленні музычных і харэаграфічных калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, кірмаш “Горад майстроў”, тэматычныя выставы, а таксама квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў.

Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі, і правесці дэгустацыю піва.

Хэдлайнеры фестывалю:

  • Bum Bum ORKeSTAR” (Польшча)
  • Лявон Вольскі і Павел Аракелян (Беларусь)

Уваход на мерапрыемства вольны.

Беларускае Радыё Рацыя