Рахункі «Кнігазбору» разблакавалі. Блакада цягнулася амаль пяць месяцаў
У студзені да выдавецтва прыйшоў ДФР, пасля чаго рахункі заблакавалі, а дзейнасць «Кнігазбору» была амаль цалкам паралізавана.
Акрамя блакавання рахункаў сілавікі забралі ў выдавецтве кампутар і 558 асобнікаў «Рэвалюцыі» Віктора Марціновіча.
Сёння, 8 чэрвеня, кіраўнік установы Генадзь Вінярскі паведаміў, што рахункі разблакавалі і «Кнігазбор» вытрымаў такую «аблогу». Хутка супрацоўнікі атрымаюць першыя ў гэтым годзе заробкі.
