Раман Абрамчук з канцэртам у Варшаве
Беларускі музыка-эмігрант Раман Абрамчук ладзіць «выключны» канцэрт у Варшаве.

– Раблю яго пасля істотнага перапынку ў сувязі з пераездам у новую краіну, з эміграцыяй, і ўпершыню пасля доўгага часу. Сабраўся з сіламі, з духам, з песнямі , з новым настроем ужо, відавочна. І даю гэты канцэрт, вось так.
Канцэрт Рамана Абрамчука прызначаны на 29 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе, што на пляцы Канстытуцыі ў Варшаве. Пачатак а 19-00. Кампанію выканаўцу складзе саксафаніст Аляксандр Новікаў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
