Раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча прыбралі са школьнай праграмы



З праграмы для 11 класа па беларускай літаратуры прыбралі твор «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча, змены заўважыў карэспандэнт «Медыязоны».

У праграме на 2022-2023 год «Каласы пад сярпом тваім» былі. На вывучэнне твора адводзілася пяць навучальных гадзін. Аднак, у праграме на 2023-2024 навучальны год «Каласы пад сярпом тваім» замянілі на «Чорны замак Альшанскі».

Акрамя таго, з раздзела дадатковага чытання праграмы на 2023-2024 год прыбралі твор Алеся Разанава «У горадзе валадарыць Рагвалод».

«Каласы пад сярпом тваім» — раман Караткевіча, прысвечаны падзеям паўстання 1863 года. Акрамя створаных аўтарам персанажаў у рамане фігуруюць і гістарычныя асобы, напрыклад Кастусь Каліноўскі і Тарас Шаўчэнка.