Раман Уладзіміра Някляева „Гэй Бэн Гіном” выдадзены ў Беларусі



Раман Уладзіміра Някляева „Гэй Бэн Гіном” пра таямнічае жыццё і загадкавую смерць нацыянальнага генія Янкі Купалы выдадзены ў Беларусі.

Пра гэта пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

„Жыццё ідзе і трэба жыць. Рабіць сваю справу на сваёй зямлі. Прэзентацыя рамана днямі ў Менску”, – піша Някляеў.

Восенню мінулага года раман „Гэй Бэн Гіном” быў выдадзены ў Польшчы, дзякуючы фонду „Камунікат”, прайшоў шэраг прэзентацый у Польшчы і Літве. У Беларусі раман да гэтага друкаваўся толькі часткамі ў часопісе „Дзеяслоў”.