Рарытэтныя матацыклы і ровары “Нёман” у Менску
Рарытэтныя матацыклы і ровары “Нёман”, якія вырабляліся ў Гародні на Крэсовай фабрыцы Старавольскіх у 30-х гг., можна пабачыць у Менску. Экспанаты выстаўляюцца ў межах выставы “Матацыклы на вуліцах Менску. Гісторыя пра людзей і для людзей”, што праходзіць ў гандлёвым цэнтры “Скала”.
Мастак Алесь Пушкін, які стварыў эскіз пафарбоўкі рарытэтнага ровара, адзначае, што не ўсе ведаюць гісторыю знакамітага “Нёмана”, таму варта яе адраджаць:
– Мы ўсе шукаем сваі карані, у тым ліку і ў мотавелабудаванні. Гэта для мяне стала сенсацыяй, адкрыццём. Я думаў, што з 1943 года ў нас пачалося мотавелабудаванне, калі Германія адкрыла мотавелазавод. Толькі ў 2015 годзе я даведўся, што ёсць ровары “Нёман”. Рарытэт, артэфакт!
Ровары з арыгінальным таварным знакам фабрыкі “Нёман” можна было сустрэць у паштальёнаў, чыноўнікаў і звычайных гармадзян, а матацыклы Крэсовай фабрыкі Старавольскіх запаўнялі рынак ва ўсходніх абшарах тагачаснай Рэчы Паспалітай.
На фота: Салдаты Войска Польскага
На фота: Польскія вайскоўцы на роварах „Нёман”
На фота: Сувязісты на матацыкле „Нёман”
Плануецца, што адрэстаўраваны ровар “Нёман” у верасні прыедзе ў Гародню, яго можна будзе пабачыць у галерэі “Крыга”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з асабістага архіва Ігара Мельнікава