Расейскі гурт NOGU SVELO ўпершыню выступіць у Польшчы



У Польшчы ўпершыню выступіць расейскі гурт NOGU SVELO, які выказаўся супраць вайны Расеі ва Украіне. Імпрэзы адбудуцца ва Уроцлаве (8.11), Гданьску (9.11) і Варшаве (11.11).

“З расейскай дыяспарай у замежжы мы сустракаемся, калі ў нас ёсць магчымасць”, – распавёў лідар гурта NOGU SVELO Максім Пакроўскі:

-Час ад часу, ні ў кожным горадзе, але ў многіх гарадах нашых тураў, я б нават сказаў у 50-ці гарадах, калі не больш, людзі данацілі. Гэтыя грошы, практычна 100%, ідуць на гуманітарныя мэты. Таму з такімі людзьмі я маю зносіны. Таму што гэта яшчэ і мая вельмі любімая праца, якую я раблю ў рэжыме задавальнення, у рэжыме хобі, у рэжыме вялікай павагі да тых людзей, якія прыходзяць і робяць вялікую справу.

Нагадаем, 16 сакавіка гурт NOGU SVELO выпусціў антываенны сінгл „Нам не нужна война!”. Па словах Максіма Пакроўскага, гэтай песняй музыкі просяць прабачэння ва ўкраінскага народа.

Слухайце матэрыял у далучаным гукавым файле

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя