Расейскі спявак трапіў у аварыю пад Менскам



Расейскі спявак Кай Метаў павінен быў выступіць напярэдадні  на канцэрце ў гонар Дня горада ў Гародні. Увечары з’явілася інфармацыя, што выступ адмяняецца. Аўтамабіль са спеваком трапіў у аварыю каля Менска.

«Артыст жывы, знаходзіцца ў шпіталі. Пакуль іншай інфармацыі аб тым, што здарылася няма», – паведаміў увечары, у суботу канал”Гродна Плюс».

Па словах самога спевака, яго ўжо агледзелі лекары, з ім усё ў парадку. «Ехалі ў Гародню, быў на заднім сядзенні. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, і машыну на прыстойнай хуткасці занесла. На шчасце, усе жывыя і здаровыя, адразу ж была аказана першая медыцынская дапамога», – распавёў ён расейскім журналістам.

Спявак пра свой стан пасля аварыі падрабязней паведаміў тэлеканалу «Зорка». Артыст адзначыў, што адчувае сябе добра, аднак свой дзень нараджэння 19 верасня яму, па ўсёй бачнасці, давядзецца сустракаць у шпіталі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: newgrodno.by