Расколіны на Жыровіцкай іконе



Пра расколіну на Жыровіцкай іконе Божай Маці можна прачытаць на старонках снежаньскага нумару гісторыка-краязнаўчага выдання “Слонімскі край”. Справа ў тым, што Ікона Жыровіцкай Божай Маці была пашкоджана пажарам яшчэ ў XVI стагоддзі. І цяпер Ікона з Успенскага сабору з Жыровічаў не вывозіцца, а пастаянна зберагаецца ў адным месцы.

Пра гэта і іншае чытачы даведаюцца, калі прачытаюць у свежым нумары “Слонімскага краю” артыкул “Расколіны на Жыровіцкай Іконе Божай Маці”.

З цікавасцю чытачы пазнаёмяцца з матэрыяламі, якія распавядаюць пра Гальяша Леўчыка і віленскі часопіс “Заранка”, пра вёску Вішава і ваколіцы, пра атамана Грача і пра рэвалюцыйны Слонім пачатку ХХ стагоддзя.

“Слонімскі край” публікуе раней невядомыя здымкі Слоніма 1916 года, сярод якіх  друкуецца і фота слонімскай плябаніі 1920-х гадоў з рэдкім яе здымкам.

Свежы нумар “Слонімскага краю” і яго ранейшыя нумары чытайце тут. 

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя