Раскопкі ў Слоніме – шукаюць магілы рабінаў



На былых яўрэйскіх могілках на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме вядуцца раскопкі. Дазвол на раскопкі атрыманы ад Слонімскага райвыканкама. Раскопкі праводзяць яўрэі з Амерыкі, мясцовыя жыхары і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Аляксандр Максімовіч.

Па словах Аляксандра Максімовіча, вядуцца пошукі магіл і дома, дзе жылі рабіны Вайнбергі. «Дзякуючы фотаздымку Слоніма, зробленага ў 1944 годзе з нямецкага самалёта , а таксама дакументальнай стужцы, на якую быў сфатаграфаваны Слонім у 1929 годзе, ужо адшуканы фундамент будынка і дзве магілы Вайнбергаў. У цягам часу тут плануецца ўстанавіць рабінам Вайнбергам помнік. Падчас раскопак знойдзены і розныя манеты другой паловы ХIX стагоддзя», — распавёў Аляксандр Максімовіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім